Online-knigi.org
online-knigi.org » Книги » Поэзия и драматургия » Поэзия » Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗

Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗

Тут можно читать бесплатно Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗. Жанр: Поэзия. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте online-knigi.org (Online knigi) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Малады дубок
Дата добавления:
17 март 2020
Количество просмотров:
88
Читать онлайн
Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗 краткое содержание

Малады дубок - Колас Якуб Михайлович (книга бесплатный формат .TXT) 📗 - описание и краткое содержание, автор Колас Якуб Михайлович, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки online-knigi.org

Малады дубок читать онлайн бесплатно

Малады дубок - читать книгу онлайн бесплатно, автор Колас Якуб Михайлович
Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

I

- Ну і людзі! - гаварыў сам сабе Максім Заруба. - Ну ўкраў, ну ссек, хай цябе ліха сячэ; ды не рабі ж ты на здзек чалавеку, не рабі так, каб кожнаму кідалася ў вочы тваё злачынства, гіцлю!

Максім старанна аглядаў сляды нядаўняй пакражы ў яго абходзе. Высокі, упалавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк і свяціў сваім светла-жоўтым верхам і свежымі трэскамі вакол, а шырокая, разложная верхавіна і адсечаныя сукі пазіралі так нявесела, так сумна, бы тыя пакінутыя бацькам дзеці. Зірнуўшы ўгару, Максім угледзеў маладую бярэзіну з абламанымі галінкамі. Гэта дуб, звалены бязлітасным тапаром, падаючы, чапіў яе сваімі моцнымі сукамі.

У лесе было ціха і маркотна, толькі ўгары стаяў глухі шум старых хвой і ялін. Высокія асіны і бярозы далучалі зрэдку і свой голас да гэтага шуму, калі часам дужэй патыхаў сыры, халодны вецер і варушыў іх голае вецце. На гэтым месцы, дзе рос дуб, мала пазначылася прастору, і маладыя высокія елкі ўжо разгарнулі свае кашлатыя зялёныя лапы і занялі месца дуба. Так і за сталом жыцця, дзе сядзіць цесная людская сям'я, не пустуе месца выхвачанага смерцю сем'яніна.

Максім трывожна азірнуўся вакол, зняў з плеч сваю старасвецкую стрэльбу і паставіў каля хвоі; дастаў з-за пояса сякеру і пачаў замятаць сляды неўпільнованага злодзея. Ён абцерабіў верхавіну, пасцягаў сукі ў гушчар, ссек пень каля самай зямлі, завалок яго далей ад дарогі, пад выварат, а тое месца, дзе быў пень, закрыў зялёным мохам. Максім сам у гэты момант быў крыху злодзеем. Але яму больш нічога не заставалася рабіць, як прыкрыць след гэтай пакражы, каб самому не нагарэла ад ляснічага.

Скончыўшы работу, Максім адышоўся крыху і азірнуў сваю працу, ці няма яшчэ якога знаку, па якім можна было б заўважыць, што тут украдзен дуб. Усё было прыбрана гладка, але Максіму здавалася, што варта толькі зірнуць аб'ездчыку, каб прымеціць, што не хапае аднаго дуба. А можа аб'ездчык раней за яго агледзеў і ўжо вядома ў лясніцтве аб гэтай пакражы.

«І выбера ж часіну, паганец! - зноў разважаў з сабой Максім. - Ну, каб папаў! Гужы, лейцы - усё пасек бы».

Максім ніяк не мог супакоіцца. Ён выйшаў на дарогу, куды вёў след ад калёс. Але далей цяжка было разабраць, куды ён пайшоў: ці мала едуць па дарозе ва ўсе канцы? Максім пастаяў, патупаў, як бы разбіраючы важную справу. На душы ў яго было цэлае пекла. Злосць на таго, хто ссек дуб, хто, як сумыслу, як на здзек яму, зрабіў гэтую пакражу, ніколечкі не клапоцячыся схаваць канцы; далей - страх перад ляснічым, страх за страту кавалка хлеба: даўно ўжо капаецца пад яго аб'ездчык, не раз пагражаў Максіму і ляснічы прагнаць яго са службы.

Усе гэтыя думкі і пачуцці і рабілі тое пекла, што было на душы Максіма.

- І хто ж бы мог зрабіць гэта?

Максім пералічыў колькі гаспадароў з вёскі, што былі ў яго на вялікім падазрэнні. Але, не злавіўшы, не кажы, што злодзей.

Максім ізноў прыйшоў на тое месца, дзе рос яшчэ ўчора прапаўшы дубок. Як дарагі нябожчык, стаяў ён у вачах беднага лесніка. Прыкрыўшы камель яшчэ яловымі лапкамі, Максім памалу пасунуў лесам.

Увесь гэты дзень, цэлы вечар і ноч не меў Максім супакою. Нават есці не хацелася яму. Нейкі страх і трывога душылі яго. Кінуцца за весніцы на дарогу сабакі, забрэшуць на каго ці так што здасца іх сабачаму розуму, - Максім чуў, як усярэдзіне ў яго нешта траслося, і яму здавалася, што гэта пэўна ідзе Марцін з каморы ад ляснічага з наказам з'явіцца ў кватэру*. Але сабакі, пабрахаўшы, змаўкалі, і патрывожаная ноч яшчэ цяжэй насядала на халодную сырую зямлю, і яшчэ маркотней шумеў над рэчкай аголены лес.

* З'явіцца ў кватэру - у гэтым выпадку ў канцылярыю лясніцтва.

Старая вярба, стоячы над самай хатай, шумела і хвастала галтнамі па страсе і, як назло Максіму, гаманіла пра пакражу.

Стукне вецер у аканіцу, Максім уздрыгваў: яму думалася, што гэта ляснік ці аб'ездчык.

II

Андрэй Плех даўно ўжо меў сабе на прымеце дубок у лесе. Яшчэ летам, ходзячы з каробкаю па грыбах, насунуўся ён на гэты дуб. Як чалавек, якога агарнулі благія мыслі, Андрэй наўперад азірнуўся і пачаў аглядаць важнецкае дрэва. Высокае, роўнае, выноснае, як точанае, яно, здавалася, сумысля тут вырасла на спакусу чалавеку. «А, пся кроў яго, што за дуб! - думаў Андрэй. - От былі б восі! А якія хвацкія выйшлі б паліцы на сохі» (Андрэй быў майстар па часці сох). Ды не так-то лёгка ўхопіш яго тут: ссячы, пападзіся, - такі табе штраф закоціць земскі, што і кароўкаю не адапхнешся. І Андрэй, яшчэ раз акінуўшы вокам дубок, уздыхнуў і паплёўся дамоў. На ўсякі выпадак ён прымеціў гэтае месца. Скора пачалося жніво, і Андрэй забыўся аб дубку, але, як на грэх, у яго колах разышліся спіцы. Трэба было думаць, як справіць новыя колы. На калодкі і абады Андрэй меў пра запас бярэзіну, добрую баравую, чачоткавую бярэзіну з казённага лесу. Гэта Мікола Сіняўскі ўдружыў яму. А дзе б узяць дубінкі на спіцы? І адразу ў яго вачах устаў малады дубок, што бачыў у лесе, збіраючы грыбы.

Амаль не кожны дзень думкі Андрэя вярцеліся каля гэтага дубка. Кепска толькі, каб яго качкі, калі пападзешся з ім. Праўда, у лесе красці не грэх. Гэта не тое, што залезці да чалавека ў хату. І хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. А князя чорт не возьме, калі ён, Андрэй, ссячэ адзін дубок. Так разважаў вечарамі Андрэй, пыхкаючы люлькай.

Раз падвечар - гэта было ў нядзелю - Андрэй ішоў з места. І так неяк зрабілася, што ногі Андрэевы самі пайшлі па той дарозе, каля якой стаяў гэты шальмоўскі дубок. Андрэй не мог стрымацца, каб не даведацца свайго даўнейшага знаёмага. Лес быў ужо зусім без лісця, і малады дубок выглядаў цяпер яшчэ раўнейшым, яшчэ прыгажэйшым.

- Ах, злодзей! - гаварыў, цешачыся, Андрэй і аглядаў дубок.

Ідучы дамоў, Андрэй вылічыў, калі схадней яго ссячы. Квадра месяца пры гэтым стаяла ў Андрэя на першым плане. Праз колькі дзён будзе маладзік. Вось тады ён і зызне яго.

Якраз перад «усімі святымі», натачыўшы сякерку, Андрэй ціха казаў свайму сыну:

- Запражэш каня і пад'едзеш пад Доўгі Лужок. Я буду там чакаць цябе. Ды глядзі, калі хто спытае, куды едзеш, скажы - па каноплі.

Андрэй выбраў такія сцежкі, дзе б яго ніхто не спаткаў - асцярога не пашкодзіць, - і ішоў, прыгнуўшы галаву. Аднак, чым бліжэй падыходзіў ён да лесу, тым большы чуў страх. А змрок - густы, халодны, непрыветны - нерухома аблягаў зямлю. Ціха. Глуха. Хоць бы гук чалавечага голасу. І нейкая жуда ахапіла Андрэя. Пачуванне маркоты і адзіноты агарнула яго. Андрэй азірнуўся назад, на сяло. Скрозь цемрадзь прыветна свяціліся вокны сялянскіх хат чырвонымі і бледнаватымі плямкамі. Там сядзелі людзі, і на душы іх была згода. Толькі ён, як злодзей, крадзецца адзін скрозь гэты змрок - прыхільны хаўруснік кожнага злачынца.

Андрэй пачынаў каяцца, што выбраўся на гэтую справу. Лепш бы паставіць кварту за кавалак дубіны - і сам выпіў бы чарку і быў бы смелы і спакойны. І яму захацелася, каб хто перашкодзіў цяпер, каб мець законнае права вярнуцца дамоў. Так было на душы Андрэя, а ногі яго ўсё неслі і неслі ў гэты страшны, пануры лес, дзе цяпер так цёмна і жудасна. Яшчэ гусцейшы і цяжэйшы змрок агарнуў Андрэя, як ён ступіў у лес. Прайшоўшы з паўвярсты, Андрэй спыніўся. Вось тая хвоя з вехаю, ад якой трэба ступіць колькі крокаў направа. Патупаўшы, Андрэй сяк-так намацаў гэты дубок, які вартаваў не толькі Максім, а яшчэ пільнавалі і другія стражы, што былі ў самім Андрэю - страхі. Андрэй прыслухаўся. Лес маўчаў. Можа ён зацікавіўся, што будзе рабіць тут гэты чалавек, чаго ён прыйшоў сюды варушыць і трывожыць яго сон. І было штось страшнае ў гэтым нямым спакоі лесу, і гэты страх перадаваўся Андрэю; ён стаяў ціха, баяўся кашлянуць і павольна адводзіў яловыя лапкі. Калі-нікалі жалобна шорхаў сухі, завяўшы ліст, адрываючыся ад дрэва і падаючы на сыры дол.

- Ну, што будзе, то будзе.

Андрэй узяў сякеру. Яна высока паднялася ўгару. Пачуўся першы стук. Вострая сталь глыбока ўрэзалася ў маладое дрэва, і гэты першы гук быў падобны да цяжкага, адрывістага кашлю, які вырваўся з глыбіні надарваных грудзей сухотніка. Андрэй, секануўшы раз, адскочыў убок і на момант замёр, прыслухоўваючыся. Але вакол было таксама глуха і ціха.

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Колас Якуб Михайлович читать все книги автора по порядку

Колас Якуб Михайлович - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mir-knigi.info.


Малады дубок отзывы

Отзывы читателей о книге Малады дубок, автор: Колас Якуб Михайлович. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор online-knigi.org


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*